«Полацкая мяжа»: падводзячы вынікі

25 лістапада 2022 г. у гарадскім Палацы культуры адбылася прэзентацыя вынікаў работы ўстаноў адукацыі Полацкага раёна па праекце «Полацкая мяжа». На працягу года 23 пошукавыя атрады, у якія ўвайшло больш за 400 чалавек, наведвалі памятныя мясціны, знаёміліся з архіўнымі дакументамі і запісамі відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Адмысловая ўвага была нададзена добраўпарадкаванню агнявых кропак, месцаў пахаванняў і помнікаў. У час падвядзення вынікаў у Палацы культуры былі прадстаўлены вынікі пошукавай работы асобных атрадаў, дапамогу якім аказалі і супрацоўнікі НПГКМЗ. Загадчыкі філіялаў І.П. Воднева і С.П. Копыл сталі таксама ўдзельнікамі фільма Леаніда Дубаневіча «Крэпасць на Дзвіне», прэзентацыяй якога завяршылася ўрачыстае мерапрыемства ў ГДК.

598