Юбілей мастака Аляксея Будзейка

5 снежня 2022 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Будзейка Аляксея Мікітавіча – графіка, жывапісца, педагога, члена Беларускага саюза мастакоў.

Нарадзіўся А. Будзейка 5 снежня 1937 г. у вёсцы Кайшоўка былога Навагрудскага павета (цяпер: Карэліцкі раён). З 1965 г. жыве ў г. Бабруйску, дзе больш чым сорак гадоў працаваў выкладчыкам Бабруйскага вышэйшага прафесійнага вучылішча дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Некалькі гадоў назад у Доме-музеі Адама Міцкевіча праходзіла яго персанальная выстаўка, пасля якой Аляксей Мікітавіч падараваў музею шэраг сваіх работ, сюжэты якіх звязаны з творчасцю А. Міцкевіча. Сёння гэтыя творы экспануюцца на выстаўцы “Палітра Радзімы”.

519