
20 верасня ў Ваўкавыскім музеі адбылася навукова-практычная канферэнцыя на тэму "Старажытнасці Ваўкавыскага краю: гісторыка-археалагічныя даследаванні", прымеркаваная да стагоддзя адкрыцця крэмнездабываючых шахт каля г.п. Краснасельскі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася Суета Вольга, дырэктар музея. Мадэратарамі канферэнцыі выступілі Сяргей Піваварчык, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ ім. Я. Купалы, доктар гістарычных навук, і Сяргей Амелька, загадчык той самай кафедры і кандыдат гістарычных навук. Яны з поспехам каардынавалі работу.
Канферэнцыя сабрала навукоўцаў, якія дзяліліся сваімі ведамі. Спецыялісты з Гродна і Мінска прапанавалі цікавыя навуковыя даклады, якія закранаюць агульныя тэмы.
У рамках мерапрыемства музей таксама прадставіў інавацыйныя VR-ачкі, якія дазволілі ўдзельнікам пагрузіцца ў 3D-свет высокіх тэхналогій і стаць віртуальнымі сведкамі падзей 1812 года. Гэта дадало інтэрактыўнасці і сучаснасці ў атмасферу канферэнцыі, зрабіўшы яе яшчэ больш запамінальнай.