Віртуальная выстава «Ёсць адна песня песняў — пра Радзіму» (да 110-годдзя Максіма Танка)


17 верасня пачала працу падрыхтаваная супрацоўнікамі Музея беларускага кнігадрукавання віртуальная выстава «Ёсць адна песня песняў – пра Радзіму», прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка (1912—1995).

Выстава знаёміць з асноўнымі старонкамі жыцця і творчасці таленавітага беларускага паэта і грамадскага дзеяча. На ёй прадстаўлены выданні твораў Максіма Танка розных гадоў, а таксама прысвечаныя яму кнігі і фотаальбомы з фондаў НПГКМЗ.

3759