Выстаўка «110 гадоў „Вянку“ Максіма Багдановіча»


У рамках святкавання юбілею выдання зборніка вершаў “Вянок” Максіма Багдановіча ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрываецца выстава “110 гадоў “Вянку” Максіма Багдановіча”.

Беларускі паэт Максім Багдановіч атрымаў вядомасць, дзякуючы свайму літаратурнаму таленту, грамадзянскаму подзвігу і чалавечым якасцям. Яго імя заслужана стаіць побач з імёнамі слаўных заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Максім Багдановіч быў не толькі аўтарам пейзажнай, любоўнай, сацыяльна-філасофскай лірыкі, фальклорна-эпічных паэм, але і самабытным празаікам-апавядальнікам – адным з стваральнікаў беларускага літаратуразнаўства.

На выстаўцы прадстаўлены арыгінальныя і факсімільнае выданні зборніка вершаў “Вянок”, памятныя сувеніры і стэнды, аформленыя у стылі эпохі Максіма Багдановіча – мадэрн. Якія прадстаўляюць сабой адкрытую кнігу жыцця генія. Фотаздымкі пакажуць людзей, звязанных з паэтам, мясціны, у якіх ён пабываў, дзе жыў, вучыўся, і якія яго натхнялі. Дакументы гавораць самі за сябе пра тыя важныя перыяды жыцця Максіма Багдановіча.

Мэта выставачнага праекта – захаваць гістарычную і культурную спадчыну, а таксама абудзіць у наведавальнікаў цікавасць да творчасці беларускіх класікаў.

КОШТ: дашкольнікі - бясплатна, дзеці - 2 Br., дарослыя - 4 Br., экскурсія - 8/16 Br.

505