Выстаўка Людмілы Валковіч-Борыс «Калейдаскоп пачуццяў»


Выстаўка Людмілы Валковіч-Борыс "Калейдаскоп пачуццяў" народнага майстара Беларусі, Сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Асаблівасць выстаўкі Л. Валковіч-Борыс - ў неразрыўнасці двух відаў мастацтва — саламяныя аплікацыі і выцінанкі, якія можна беспамылкова пазнаць па адметным стылі і незвычайных сюжэтах, асаблівай энергетыцы, высокапрафесійнай тэхніцы, мностве дробных дэталяў, глыбокім пранікненні ў беларускія традыцыі, міфалогію, сімволіку. Яна нават сумясціла гэтыя дзве тэхнікі ў некаторых сваіх работах, сярод якіх «Вяселле». Нават назву новай тэхнікі сама прыдумала - «выцісаломка».

Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё 08.09.2023г. у 17.00

КОШТ: дашкольнікі - бясплатна, дзеці - 2 Br., дарослыя - 4 Br., экскурсія - 8/16 Br.

422