Выстава жывапісу «АДЛІГА»


21 снежня ў залах Мастацкай галерэі пачала працаваць выстава жывапісу «Адліга», сфарміраваная з калекцыі фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Экспазіцыя прадставіць тэндэнціі беларускага мастацтва 80 — 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў творах яркіх і таленавітых мастакоў, якія знайшлі новыя шляхі ў мастацтве, адчыніўшы для сябе іншае бачанне свету, як глыток свежага паветра.

Успрымаючы новыя накірункі сусветнага мастацтва, яны шукалі іншую пластычную мову і каларыстычныя магчымасці, раскрывалі ўласную манеру пісьма. Галоўным у творах становіцца змест, яго аўтарская падача. Зышлі ў мінулае прапісаныя дэталі, акадэмічнасць, уласцівая класічнаму жывапісу. Замест гэтага мы бачым, як ужываецца метафара і праяўляецца канцэптуальнае бачанне.

Кожны мастак сваім творам запрашае гледача да разважання на тэмы, звязаныя з нацыянальнай культурнай памяццю, каштоўнасцю роднай прыроды, рэлігіяй і рэаліямі паўсядзённасці.

Чакаем вас на выставе да 25 лютага 2024 года.

659