Выстаўка жывапісу Людмілы Летуновай


У Доме-музеі Адама Міцкевіча пачала працаваць выстаўка Людмілы Летуновай “Майстэрства і натхненне”. Людміла Аляксандраўна (1956 г.н.) жыве і працуе ў г. Маладзечна. Закончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. Працуе гуашшу, тэмперай, алеем. Яе творам характэрна насычанасць яркімі фарбамі, вобразнасць сюжэтаў, якія вагаюцца паміж рэальнасцю, мроямі і фантазіяй. Рэаліі перамяжоўваюцца з казачнасцю, ствараючы сваеасаблівы почырк майстра.

282